Галоўная Дзейнасць Навіны Свята ў гонар св. Юзафа прайшло ў Смаргоні

Свята ў гонар св. Юзафа прайшло ў Смаргоні

Падчас праграмы таты разам з дзецьмі маглі прыняць удзел у розных забавах. Камандныя гульні былі звязаны з прыладамі, якія прынеслі на свята Марыя і Юзаф. Асабліва зацікавіла ўдзельнікаў свята піньята, якую дзеці вельмі чакалі.

На прыканцы свята памочнікі падрыхтавалі слоўка, у якім было паказана, што кожны з нас вельмі важны ў сваёй сям’і, кожны мае сваё заданне. Было прапанавана заўважаць прыгажосць адзін аднаго, якая у кожным чалавеку ёсць, хоць яна і вельмі розная.
Таксама прысутных чакалі агульны фотаздымак і салодкі сюрпрыз.

Пасля свята дзеці з бацькамі накіраваліся на св. Імшу, падчас якой кс. Казімір Мурава SDB заклікаў кожнага заглянуць у сваё сэрца. Гэты крок неабходны для таго, каб адказаць сабе на пытанне, ці сапраўды там адбываюцца перамены падчас Вялікага посту ў адносінах да Бога і бліжняга.

Падзяліцца: