Дзеці з бацькамі былі запрошаны на св. Імшу ў 10:00, падчас якой рэкалекцыаніст кс. Анджэй Ядкоўскі падкрэсліў, што кожнаму чалавеку ўжо сёння трэба старацца быць моцным ў веры і добрым ў сэрцы, каб як мага лепш падрыхтавацца да прыхода на свет нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
Пасля св. Імшы дзяцей ў араторыі чакаў снегавік, які паведаміў,што св. Мікалай жыве ў Турцыі і там вельмі горача, а ў Беларусі зараз зімна, таму, каб св.Мікалай далучыўся да свята, неабходна знайсці яму цёплае адзенне альбо купіць яго ў “краме”. Дзецям разам з бацькамі прапанавалі паўдзельнічаць ў розных конкурсах, каб зарабіць грошы – “мікалайчыкі”. Зарабіўшы дастаткова “мікалайчыкаў”, усе адправіліся ў “краму” і купілі кажух, шапку, шалік і рукавіцы.
І ўжо праз некаторы час да дзяцей завітаў св.Мікалай, які быў вельмі задаволены дзецьмі і захацеў убачыць іх уласнымі вачыма. Дзеці змаглі парадаваць святога спевам і танцам. Таксама быў момант асабіста сустрэцца са святым цудатворцам і расказаць яму верш альбо яшчэ неяк здзівіць.
Святы Мікалай на завяршэнне сустрэчы для дзяцей і бацькоў падкрэсліў, што ніколі не трэба забываць пра свае штодзённыя абавязкі. Cвята скончылася малітвай і агульным фотаздымкам.
А ўжо ўвечары святы цудатворца запрасіў да сябе ў госці моладзь. Падчас праграмы маладыя вернікі дапамагалі аленям св. Мікалая годна прайсці тры экзамена, якія святы разам са сваімі памочнікамі для іх падрыхтаваў.