Свята распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. У казаннi святар падкрэсліў, што падчас Адвэнту трэба падрыхтаваць дарогу Пану, параўняць сцежкі свайго жыцця ў адносінах з іншымі. Парау́няць тыя сцежкі, якія, можа, даўно забруджаныя і да якіх нам часам не хочацца вяртацца.
Пасля св. Імшы вернiкi накіраваліся ў араторый, дзе іх чакала святочная праграма.
На свята завітаў св. Мікалай, які правёў для дзяцей цікавую гульню і раздаў салодкія падарункі.
Падчас слоўка св. Мікалай нагадаў прысутным праз невялічкую гісторыю, што кожны можа чыніць дабро і дзяліцца тым, што мае.
Свята скончылася агульнай малітвай, пасля чаго жадаючыя мелі магчымасць падысці да св. Мікалая, каб расказаць верш ці зрабіць з iм фотаздымак.