Свята распачалося cвятой Імшой, падчас якой дыякан Артур Ляшнеўскі SDB засяродзіў увагу дзяцей і дарослых на вобразе Божай міласэрнасці, на важнасці Божай любові і прабачэння. Дыякан адзначыў, што кожны павінен імкнуцца быць копіяй Езуса Хрыста ў сваiм паўсядзённым жыццi.
Працяг свята адбыўся ў араторыі, дзе дзяцей і бацькоў чакала насычаная праграма, напрыканцы якой імяніннікi атрымалі адмысловыя сюрпрызы.
Падчас слоўка с. Валянціна Кот FMA падкрэслiла, што ў нашым жыцці вельмі важна давяраць Пану Богу, каб не толькі спадзявацца на ўласныя сілы, але быць інструментам у руках Бога.