Галоўная Дзейнасць Навіны Свята для дзяцей і бацькоў прайшло ў Мінску

Свята для дзяцей і бацькоў прайшло ў Мінску

Працяг свята адбыўся ў араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі. 

Да дзяцей і бацькоў у госці прыйшоў клоўн, які прапанаваў прысутным праверыць, якія яны хуткія, спрытныя і крэатыўныя.

Дзеці разам з татамі і матулямі ўдзельнічалі ў розных гульнях і конкурсах: праходзілі паласу з перашкодамі, ляталі на кілім-самалёце, ігралі ў кракадзіла, шукалі сваю пару і г.д.

Напрыканцы свята клоўн пачаставаў усіх дзетак цукеркамі і пажадаў ім умець дзяліцца з іншымі і быць удзячнымі за тое, што маюць.

Пасля агульнага фотаздымка ўсіх прысутных чакаў салодкі стол.

Час, праведзены разам з сям'ёй, - гэта вялікая каштоўнасць. Са слоў бацькоў, бавячыся разам з дзецьмі, яны ўспомнілі як самі былі маленькімі і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Падзяліцца: