Галоўная Дзейнасць Навіны Свята сям’і адбылося ў Смаргоні

Свята сям’і адбылося ў Смаргоні

25 мая ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла адбылося традыцыйнае свята сям’і. Гэта свята з’яўляецца, па задумцы арганізатараў, днём падзякі Богу за свае сем’і і асаблівым часам, калі ўся сям’я можа пабыць разам і добра правесці час.

Свята распачалося Эўхарыстыяй, падчас якой склалі свае абяцанні новыя чальцы "Савіо-Клуба", салезіянскай суполкі для падлеткаў. Пасля св. Імшы ўдзельнікаў чакаў сямейны фэст на касцёльным панадворку: супольныя гульні, танцы, конкурсы, крама, дзе набываюцца рэчы за добрыя ўчынкі, сямейныя хот-догі, кавярня для бацькоў, разнастайныя забаўляльныя лакацыі і выступленне фокусніка.

Свята завяршылася тэатралізаваным салезіянскім слоўкам, у якім акцёры паказалі сон св. Яна Боско пра дзве калонны.

Падзяліцца: