Пасля супольнай малітвы і слоў прывітання сабраты распачалі вырашэнне сумесных спраў. Падчас сустэчы яны правялі кансультацыю перад выбарам Рады Дэлегатуры, падвялі вынікі візіту Генральнага Настаяцеля ў Беларусь, закранулі справу функцыянавання прынавіцыяту, запланавалі некаторыя важныя сустрэчы на гэты пастаральны год і абмеркавалі іншыя бягучыя справы. Потым усіх чакаў супольны абед.
Гэтая сустрэча была добрай магчымасцю каб не толькі вырашыць арганізацыйныя справы, але таксама ўбачыцца і правесці час разам.