Галоўная Дзейнасць Навіны Сустрэча маладых сясцёр салезіянак прайшла ў Грузіі

Сустрэча маладых сясцёр салезіянак прайшла ў Грузіі

Сустрэча праходзіла ў доме сясцёр салезіянак у Тбілісі. У гэтай сустрэчы прынялі ўдзел таксама сёстры салезіянкі з Беларусі: с. Юлія Клявец FMA, c. Дар’я Еўтухоўская FMA і с. Вераніка Огар FMA.

Cустрэчу праводзіла с. Марыя Фізікелла FMA, якая з’яўляецца супрацоўніцай сектара, адказнага за фармацыйнае выхаванне сясцёр. Падчас гэтых дзён быў прадстаўлены і разгледжаны дакумент Кангрэгацыі “Арыенціры для фармацыйнага перыяду Юніарату”. Таксама быў час на супольную малітву, разважанне над Божым Словам, на дзяленне перажытым вопытам і сумесны адпачынак.

Падзяліцца: