Галоўная Дзейнасць Навіны Сустрэча групы "Пошук" для вучняў 8 i 9 класаў прайшло ў Смаргонi

Сустрэча групы "Пошук" для вучняў 8 i 9 класаў прайшло ў Смаргонi

Разам з кс. Алегам Каралёвым SDB, с. Дар'яй Еўтухоўскай FMA, с. Юліяй Клявец FMA і с. Валянцінай Кот FMA падлеткі разважалі над тэмай "Будзь лідарам". Таксама для ўдзельнікаў сустрэчы быў прапанаваны квэст па Смаргоні, падчас якога моладзь магла папрацаваць у камандзе і папрактыкаваць лідарскія якасці.

Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што лідар - гэта верны сваёй мэце чалавек, які ўмее супрацоўнічаць з іншымі, пры гэтым не ставіць сябе на першае месца, а разам з усімі імкнецца да найлепшага выніку.

Падзяліцца: