Распачаўся дзень святой Імшой а дзявятай гадзіне раніцы ў нашай святыні. У гэты дзень сабралася шмат вернікаў, каб разам адсвяткаваць спасланне Святога Духа. Падчас гаміліі кс. Здзіслаў Пікула SDB зазначыў: “Дух Святы дапамагае нам рабіць дабро, быць вучнямі Езуса Хрыста. Толькі ад нас залежыць, наколькі моцнай з’яўляецца наша вера, наколькі адкрыта нашае сэрца на патрэбы іншых”. Працягам стала выступленне моладзі араторыя на тэму “Мы прылады Божай міласэрнасці”. Пантаміма дазволіла кожнаму верніку яшчэ раз зазірнуць у глыбіню свайго сэрца, паразважаць над Божай міласэрнасцю і адказаць на пытанне: “Як я дзялюся любоўю з іншымі і дапамагаю тым, каму патрэбна мая дапамога?”.
Пасля святой Імшы дзеці і моладзь сабраліся ля араторыя на стрыт-мерапрыемства “Мы за здаровы лад жыцця”, якое праходзіла пад дэвізам “Радаснаму дапамагае неба” (св. Ян Боско). Запалу энергіі, добраму настрою садзейнічала добразычлівая атмасфера, розныя па змесце і густу гульні, не абышлося і без бансаў. Кульмінацыяй мерапрыемства быў смачны шашлык.
Час праляцеў хутка. Але радасныя ўсмешкі і добры настрой яшчэ доўга не пакідалі дзяцей.