Спяшаемся паведаміць, што стан здароўя кс. Алега Каралёва SDB, паводле паказчыкаў лекараў, значна палепшыўся. Шчыра дзякую ўсім, хто малітоўна падтрымліваў кс. Алега ў гэты час выпрабавання, і заклікаю да далейшай малітвы ў яго інтэнцыі, асабліва аб ласцы здароўя для яго!