Традыцыйна на беразе Віліі цэлебруецца св. Імша ў гонар Дамініка Савіо, на якой пробашч моліцца аб распазнанні паклікання для сабраных міністрантаў. Падчас казання кс. Артур Ляшнеўскі SDB закрануў тры аспекты з жыцця св. Дамініка: любоў да Эхарыстыі; марыйная пабожнасць святога; маладосць. У апошнім пункце святар прыпомніў аб маладым узросце юнака Савіо, ужо тады ён дасягнуў вышыняў святасці. Таму кожны з нас павінен ўжо цяпер, ад маладосці крочыць да Неба.
Пасля Эўхарыстыі міністрантаў чакаў грыль і салодкі стол. Таксама хлопцы мелі магчымасць паўдзельнічаць у вялікай гульні, якая прайшла ў лясным гушчары. Змучаныя насычаным днём, але па-сапраўднаму шчаслівыя, міністранты вярнуліся да сваіх дамоў.