Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіяне запрашаюць у пілігрымку

Салезіяне запрашаюць у пілігрымку

Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка запланавана з 29 чэрвеня па 5 ліпеня ў Будславе. Завершыцца яна ўрачыстасцю ў гонар Маці Божай Будслаўскай

 Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у пілігрымцы, вам павінна быць ад 14 да 35 год і вы павінны валодаць пэўным узроўнем здароўя, якое дазволіць вам ісці пешшу шэсць дзён запар.

Пры сабе неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы сябра.

Асаблівым чынам нагадваем пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.

Каб прыняць удзел у пілігрымцы, трэба абавязкова зарэгістравацца анлайн  па спасылцы:

Рэгістрацыя

Рэгістрацыя трывае да 15.06.2024 уключна.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да кс. Алега Каралёва SDB: +37529-122-32-44.

 

Падзяліцца: