Пілігрымка мужчынаў з Смаргоні адбудзецца упершыню. Дата выхада пілігрымкі 01.06.25 і звязана з святкаваннем дыяцэзіянальнага дня бацькі. Узрост удзельнікаў 18+.
Пілігрымы пройдуць разам 32 кіламетры. Падчас пілігрымавання ўдзельнікаў чакае: супольная малітва; іспыт сябе; сустрэча з братамі; паглыбленне веры і канешне сустрэча з Маці – Барунскай Суцяшальніцай. Пачатак пілігрымкі ў 04.30 каля касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. Падчас пілігрымкі прадугледжана канферэнцыя святара і пасілак (гарбата, булачка і піца).
ШТО ТРЭБА МЕЦЬ З САБОЙ?
• Утульная вопратка і абутак
• Галаўны ўбор
• Бутэлька для вады
• Кубак
• Ружанец
• Дажджавік
• Сядушка турыстычная
• Белая майка (для ўваходу ў Баруны)
• Вопратка для св. Імшы
• Перакус
Просьба ўдзельнікаў паклапаціцца аб асабістым даездзе з Барун пасля заканчэння св. Імшы. Таксама просім ўдзельнікаў з Смаргоні і ваколіц запісацца на вахце араторыя. Іншыя гэта могуць зрабіць праз паведамленне ў вайбер на наступны нумар: +375297617017 (Кс. Артур Ляшнеўскі SDB)