Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіянскія дні моладзі: завяршыўся другі дзень сустрэчы

Салезіянскія дні моладзі: завяршыўся другі дзень сустрэчы

Разважаючы над урыўкам з Евангелля, дзе Езус накарміў галодных,  кс. Віктар звярнуў увагу прысутных на тое, што Езус заўважыў патрэбы людзей і даў ім тое, што было неабходна, але перад гэтым Ён падзякаваў Богу за тую сітуацыю, у якой апынуўся. Мы ў сучасным свеце не дзякуем за цяжкасці, якія нам сустракаюцца, а бачым у складаных сітуацыях толькі негатыў. Але з іншага боку кожная цяжкасць – гэта новая магчымасць. Хрыстус не дае нам тое, што мы просім, але тое, чаго мы патрабуем, бо лепей ведае, што нам на самой справе неабходна.

Потым у моладзі быў насычаны дзень, праца ў “Сусветным кафэ” і воркшопы, якія праводзілі прафесіяналы. У воркшопах абмяркоўваліся наступныя тэмы:  

Грошы – сродак ці мэта;
Час - ты кіруеш ці падпарадкоўваешся?;
Сусветнае інтэрнэт-павуцінне - ты павук ці муха?;
Зварыць суп ці заварыць кашу?

Сям’я - царства бацькі, мір мамы ці рай дзіцяці?.
Праца была вельмі насычанай і час праляцеў хутка. Набыўшы новыя карысныя веды, удзельнікі гучнымі авацыямі дзякавалі трэнерам за перажыты дзень і новы вопыт.
Пасля ўсе разам узнеслі падзяку Богу, памаліўшыся Нешпары.

Завяршэнне дня было больш нефармальным, моладзь у складзе груп па інтарэсах накіравалася ў горад, каб там пакатацца на каньках, паглядзець кіно, пагуляць у парку альбо ў старым горадзе, наведаць Нацыянальную бібліятэку.

Такім насычаным і вельмі цікавым быў другі дзень СДМ. Заўтра будзе апошні дзень сустрэчы, пад час якога будуць падводзіцца вынікі. Сачыце за навінамі.

Падзяліцца: