Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіянскія аніматары з Беларусі здзейснілі падарожжа ў Італію

Салезіянскія аніматары з Беларусі здзейснілі падарожжа ў Італію

Першыя тры дні аніматары правялі ў Турыне. Змаглі там убачыць араторый св. Міхала Руа, які ў гэтым годзе адзначае 100-годдзе заснавання, наведаць месцы, звязаныя з гісторыяй і харызмай св. Яна Боско, пабыць на экскурсіі ў музее “Дом св. Яна Боско” і сустрэцца са шматлікімі людзьмі, сэрцы якіх таксама гараць салезіянскай харызмай. Была магчымасць наведаць горад Кьеры, дзе св. Ян Боско вучыўся, і Колле Дон Боско, дзе раней была вёска Бэккі, у якой нарадзіўся святы і дзе зараз знаходзіцца базіліка, якая носіць яго імя.

Далейшыя два тыдні аніматары правялі на летніх вакацыях у араторыях. Адна група аніматараў засталася ў араторыі св. Міхала Руа ў Турыне, другая направілася ў араторый у Кунео. Там кожны аніматар быў накіраваны ў групу да дзяцей, дзе мог удзельнічаць у кожным моманце лагера, дзяліцца вопытам і браць вопыт ад італьянскіх аніматараў. Пасля вакацый аніматары разам з духавенствам змаглі пару дзён адпачыць перад дарогай дадому. 

Вандроўка аніматараў атрымалася цудоўнай, кожны ўзяў для сябе шмат для свайго аніматарства, знайшоў сяброў. Спадзяемся, што гэтыя адносіны паміж нашымі араторыямі працягнуцца надалей.

Падзяліцца: