Галоўная Дзейнасць Навіны "Салезіянскі Табар" для аніматараў

"Салезіянскі Табар" для аніматараў

На працягу ўсяго лагера ўдзельнікі са Смаргонскага, Бараўлянскага, Мінскага і Дзятлаўскага араторыяў пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, ксяндза Івана Огара SDB і сястры Ірыны Барцэвіч FMA мелі не толькі фізічны, але, таксама, і багаты духоўны адпачынак праз канферэнцыі і разнастайныя "дынамікі", якія падрыхтавалі арганізатары.

Першая канферэнцыя была на тэму “Асістэнцыя” і праходзіла пад дэвізам: “Быць сярод моладзі, бо яны ў маім сэрцы”.

На другую канферэнцыю быў запрошаны спецыяльны госць – педагог адной з Смаргонскіх школ, які правёў вельмі багатую сустрэчу на тэму “Пачуццёвасць”.

Трэцяя ж канферэнцыя была на тэму “Я і Бог”, на якой разглядаліся асабістыя адносіны з Богам. Таксама падчас лагеру было шмат іншых сустрэч, дзе падкрэсліваліся ўжо розныя практычныя моманты, якія спатрэбяцца падчас арганізацыі розных святаў і гульняў.

Самым важным момантам лагеру была штодзённая Святая Імша, якая адбывалася пад адкрытым небам.

13 жніўня ў “Аніматарскі Табар” далучыліся памочнікі араторыяў, якія падчас Святой Імшы склалі свае абяцанні Богу і перайшлі на наступны крок свайго асабістага паклікання – сталі кандыдатамі ў аніматары.

Дзякуй Богу, арганізатарам і ўсім удзельнікам за гэты неверагодны час!

Падзяліцца: