Малітва распачалася з урачыстых Нешпараў і выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама падчас малітвы быў момант прыняцця кандыдата ў аніматары. Затым усім прысутным было прапанавана “пражыць” апошнія дні жыцця св. Яна Боско, паразважаць над яго апошнімі дзеяннямі і словамі.
Ксёндз Боско памёр на світанні 31 студзеня 1888 года. Салезіянам, якія сабраліся каля яго смяротнага ложа, у апошнія хвіліны жыцця ён прашаптаў: “Любіце адзін аднаго па-братэрску. Усім чыніце дабро, і нікому не рабіце зла... Скажыце маім хлапчукам, што я ўсіх іх чакаю ў Раі”.