Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіянская сустрэча аб пакліканні для дзяўчат адбылася ў Мінску

Салезіянская сустрэча аб пакліканні для дзяўчат адбылася ў Мінску

 

Пасля малітвы с.Люцыя Бальцэвіч FMA звярнула ўвагу на тое, што кожнага з нас Бог адарыў дарам Божага дзяцінства. У сакрамэнце хросту Бог паклікаў нас да сведчання сапраўднага, хрысціянскага жыцця. Гэта быў асаблівы момант выбрання і паклікання Богам. Становячыся Божымі дзецьмі, належачы да адной вялікай сям’і, імя якой Касцёл, мы прымаем удзел у Божым жыцці і ва ўсіх ласках і благаславеннях Касцёла.

 

Наступным пунктам сустрэчы было разважанне над некаторымі ўрыўкамі са Святога Пісання, на падставе якіх, дзяўчаты атрымалі заданне творча параіць, як рэалізаваць пакліканне да службы Богу. Падчас працы па групах дзяўчаты прйшлі да высноў, што праз вернасць ў малых рэчах можна дасягнуць вялікай ўзнагароды ў Небе, учынкі міласэрнасці не павінны быць на паказ,а атрыманныя веды павінны служыць не толькі для уласнага насычэння, але і для карысці іншым. Гэта была сапраўды плённая праца, пасля якой с.Тэрэса Сальнічэк FMA падкрэсліла, што праца для Хрыста – гэта адказ на Яго заклік, гэта рэалізацыя паклікання – дара, які кожны з нас атрымаў ад Бога.

 

Далей усе ўдзельніцы разам з сёстрамі салезіянкамі падзякавалі Богу за магчымасць сустрэчы. Пасля малітвы с.Вероніка Огар FMA на прыкладзе Св.Марыі Дамінікі Мадзарэлла пажадала дзяўчатам шукаць сваё шчасце, выконваючы волю Бога і заахвоціла да малітвы аб распазнанні свайго ўласнага паклікання, за пакліканных і аб новых пакліканнях.

 

А потым крыху падсілкаваўшыся прысмакамі, дзяўчаты паехалі  да дому выкарыстоўваць дары, якія атрымалі ад Бога.

 

Падзяліцца: