Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіянская парафія імя Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні ўзбагацілася новымі міністрантамі

Салезіянская парафія імя Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні ўзбагацілася новымі міністрантамі

23 красавіка, у нядзелю, у лік міністрантаў салезіянскай парафіі ў Смаргоні было прынята 9 хлопцаў. Святую Імшу, падчас якой адбылася гэта цудоўная падзея, цэлебраваў ксёндз-пробашч Алег Жураўскі SDB.

Ён жа і прымаў кандыдатаў у лік міністрантаў. Склалі абяцанні, атрымалі бласлаўленне і прынялі комжы наступныя хлопцы: Барысевіч Арцём, Венядзіктаў Данііл, Віткоўскі Сямён, Лукша Дзяніс, Сарока Андрэй, Сярпейка Дзмітрый, Урбанайць Канстанцін, Шафранскі Ўладзіслаў і Шукеловіч Максім.

Кожны прайшоў добрую падрыхтоўку ў якасці кандыдата і выказаў жаданне стаць міністрантам, каб яшчэ лепей служыць Богу пры алтары і ў штодзённым жыцці.

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі таксама бацькі і родныя новых міністрантаў. Гэта падзея была вельмі важнай і даўгачаканай не толькі для саміх хлопцаў, але таксама для іх сем’яў. Пасля святой Імшы святкаванне працягнулася за салодкім сталом у араторыі.

Фотарэпартаж – Караліна Сняжко

Падзяліцца: