Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіянская моладзь з Мінску адсвяткавала «Андрэйкі»

Салезіянская моладзь з Мінску адсвяткавала «Андрэйкі»

Святочная праграма распачалася cвятой Імшой і працягнулася ў араторыі. Аніматары, якія падрыхтавалі гэты вечар, прапанавалі паразважаць над тэматыкай сям’і. Праз розныя конкурсы, гульні, спевы і танцы ўсе прысутныя перажывалі гэта свята, адчуваючы сябе часткай вялікай сям’і. Таксама вечар быў падсалоджаны прысмакамі на святочным стале.

Прамаўляючы да прысутных «слоўка на дабранач», кс. Павел Шчарбіцкі SDB  разважаў над тым, чым для нас з'яўляецца сям'я. Нашыя сем’і вельмі розныя, і ў іх ёсць шмат розных рэчаў, як добрых, так і дрэнных. Але галоўнымі з’яўляюцца тыя рэчы, якія мы самі прыносім у нашу сям’ю. Святар падкрэсліў, што мы павіны рабіць яе лепшай сваім прыкладам і цаніць сваю сям’ю, прымаючы яе, як Божы дар.

Дадому маладыя людзі пайшлі, атрымаўшы пасілак для душы і цела і Божае благаслаўленне.

Фота: Анастасія Субач

Падзяліцца: