Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіянская моладзь прыняла ўдзел у III усебеларускіх днях моладзі

Салезіянская моладзь прыняла ўдзел у III усебеларускіх днях моладзі

У сустрэчы прымалі ўдзел маладыя людзі з усіх дыяцэзій Беларусі, не стала выключэннем і салезіянская моладзь.

Праграма сустрэчы была вельмі насычанай. Кожны дзень пачынаўся з малітвы, пасля якой была магчымасць сустрэцца з Хрыстом у святой Імшы.У першы дзень Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр.

У другі дзень удзельнікі сустрэчы, падзяліўшыся на групы, мелі магчымасць удзельнічаць у катэхэзах на хвалюючую іх тэматыку. Катэхэзы праводзілі святары з розных парафій.

Кожны вечар моладзь адпачывала і праслаўляла Бога праз музычныя канцэрты.

Ад імя прадстаўнікоў салезіянскай моладзі, якія ўдзельнічалі ў III усебеларускіх днях моладзі, хочацца падзякаваць усім, хто прычыніўся да сустрэчы: арганізатарам, духавенству, моладзі і ўсім гродзенцам, якія ветліва прынялі нас у сваім горадзе.

Фота: Караліна Сняжко

 

Падзяліцца: