Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіянін Здзіслаў Вэдэр прызначаны ганаровым канонікам Гродзенскага капітула

Салезіянін Здзіслаў Вэдэр прызначаны ганаровым канонікам Гродзенскага капітула

23 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў двух новых ганаровых канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Новымі канонікамі сталі кс. д-р Раман Рачко, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і дырэктар Рэлігійнай місіi “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, і кс. д-р Здзіслаў Вэдэр SDB, які апошнія два гады быў духоўным айцом у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пра прызначэнні было аб’яўлена ў дзень інаўгурацыі новага навучальнага года ў гродзенскай семінарыі. Надаючы святарам ганаровы тытул, біскуп Аляксандр Кашкевіч жадае падзякаваць ім за штодзённае адданае служэнне ў дыяцэзіі.

Крыніца

Падзяліцца: