Пасля першых манаскіх шлюбаў падчас фармацыі салезіяне традыцыйна кожны год аднаўляюць свае манаскія абяцанні да моманту складання вечных шлюбаў.
У гэтым годзе клерык Марк падчас летніх вакацый знаходзіцца ў Баку (Азербайджан), каб весці місійную дзейнасць у салезіянскай супольнасці, у якой працуюць сабраты салезіяне з Славакіі. Таму і аднова абяцанняў адбылася далёка ад радзімы. Але ў Беларусі памяталі пра гэты важны момант у жыцці Марка і падтрымлівалі яго малітоўна.