За шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пераадолеюць 105 кіламетраў шляху, будуць жывымі сведкамі Хрыста, евангелізуючы тых людзей, якіх сустрэнуць, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай!
Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у пілігрымцы, вам павінна быць ад 14 да 35 год і вашае здароўе павінна быць у добрым стане, каб ісці пешшу шэсць дзён запар.
Пры сабе неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы сябра.
Асаблівым чынам нагадваем пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.
Каб прыняць удзел у пілігрымцы, трэба абавязкова зарэгістравацца анлайн па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1EZb780pOM06cjr4scoIj344H535YWo2pCv1Ar85Eq0c/edit
Рэгістрацыя трывае да 15.06.2023 уключна.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да кс. Алега Каралёва SDB: +37529-122-32-44.