Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіяне ўшанавалі памяць памерлых бацькоў сваіх сабратоў

Салезіяне ўшанавалі памяць памерлых бацькоў сваіх сабратоў

25 лістапада, у дзень успаміну слугі Божай Маргарыты Ак’ена, маці св. Яна Боско, салезіянская сям’я традыцыйна ўспамінае ўсіх памерлых бацькоў сваіх сабратоў.

Салезіяне Беларусі спаткаліся ў гэты дзень у жупранскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла на святой Імшы, каб супольна памаліцца і падзякаваць Пану Богу за дар сваіх бацькоў.

Клопат і памяць пра сваіх памерлых продкаў з’яўляецца абавязкам кожнага хрысціяніна. Супольная малітоўная падтрымка памерлых бацькоў сабратоў супольнасці - гэта вельмі прыгожая традыцыя. Сваім прыкладам святары паказваюць нам вялікую вартасць шанавання сваіх бацькоў.

Падзяліцца: