Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіяне ўрачыста адзначаць 100-годдзе сваёй прысутнасці і служэння ў Беларусі

Салезіяне ўрачыста адзначаць 100-годдзе сваёй прысутнасці і служэння ў Беларусі

Дзякуючы першаму сабрату салезіяніну ксяндзу Людвігу Гастыле, які ў 1921 годзе прыбыў на землі нашай Бацькаўшчыны, каб сеяць тут зерне салезіянскай харызмы, усё сучаснае пакаленне духоўных сыноў і дачок ксяндза Боско мае ўнікальную магчымасць у 2021 годзе адзначыць юбілей 100-годдзя прысутнасці салезіянаў на Беларусі.

Сёння салезіянскія структуры ў Беларусі дзейнічаюць у межах Рэгіянальнай каталіцкай місіі святога Францішка Сальскага, якая знаходзіцца на той тэрыторыі, дзе салезіянская харызма дзякуючы ахвярнай і адданай службе сабратоў салезіянаў была ўвесь час жывая і дзейсная на працягу апошніх 100 гадоў.

Урачыстае святкаванне 100-гадовага юбілею распачнецца ў суботу 16 кастрычніка гістарычным сімпозіумам на тэму 100-гадовага служэння салезіянскага таварыства на Беларусі і працягнецца святой Імшой.

  • Урачыстая святая Імша адзбудзецца ў 18.30 у мiнскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.
  • У нядзелю 17 кастрычніка адбудзецца працяг святкавання на мясцовым узроўні ў кожным месцы прысутнасці салезіянскага таварыства.

Мінск, парафія святога Яна Хрысціцеля, Серабранка:

  • Урачыстая святая Імша пад кіраўніцтвам Біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB у 10.00, 12.00 – святочная праграма.

Бараўляны, парафія парафія Марыі Успамогі Хрысціянаў:

  • Урачыстая святая Імша пад кіраўніцтвам Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў 11.00, 13.00 – святочная праграма.

Смаргонь, парафія святога Міхала Арханёла:

  • Урачыстая святая Імша пад кіраўніцтвам Біскупа Юрыя Касабуцкага у 12.00, 14.00 – святочная праграма.
Падзяліцца: