У першы дзень адбылася сустрэча з Саветам салезіянаў супрацоўнікаў у Беларусі, на якой прысутныя дзяліліся радасцямі і праблемамі, абмяркоўвалі шляхі выхаду з гэтых праблем, а таксама планавалі будучае развіццё. Вечарам Салезіянская сям’я сабралася разам на прыродзе ў нефармальнай абстаноўцы , каб пагутарыць, смачна паесці і павесяліцца.
Наступны дзень распачаўся святой Імшой, пасля якой Святлана Кан сустрэлася з салезіянамі супрацоўнікамі Беларусі. На сустрэчы закраналіся розныя пытанні – абстаноўка Асацыяцыі салезіянаў супрацоўнікаў (ASC) у правінцыі Расія-Беларусь, надзённыя праблемы і праекты, планы развіцця і пытанні. Кожны атрымаў ад сустрэчы свой вопыт і зрабіў канкрэтныя высновы, якімі будзе карыстацца надалей.