Хрыстус уваскрос, каб чалавек знайшоў праўдзівае значэнне свайго існавання,
каб чалавек жыў паўнатой свайго жыцця: каб чалавек жыў з Бога і ў Богу.
ХРЫСТОС УВАСКРОС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС! АЛЛЕЛЮЯ!
Дарагія сябры!
Урачыстасць Змёртвыхпаўстання –
гэта час перажывання найважнейшай праўды нашай веры.
Няхай Уваскрасенне Хрыста дапаможа кожнаму з нас
нанова адкрыць моц Божай Любові ў сваім жыцці,
стане для нас крыніцай сапраўднай радасці
і моцным фундаментам нашай надзеі.
З належнай павагай і малітвай салезіяне Беларусі