Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіяне Беларусі адзначылі літургічны ўспамін свайго заснавальніка

Салезіяне Беларусі адзначылі літургічны ўспамін свайго заснавальніка

31 студзеня сабраты салезіяне сабраліся ў Мінску, у супольнасці святога Яна Боско, каб разам адсвяткаваць літургічны ўспамін свайго заснавальніка.

Святую Імшу ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства у Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Са словам да прысутных звярнуўся ксёндз Здзіслаў Пікула SDB, ён прыгадаў найважнейшыя даты і падзеі з жыцця святога і іх уплыў на фармаванне салезіянскай харызмы.

Такія сустрэчы і яднанне ў малітве маюць вялікае значэнне для салезіянаў і з’яўляецца падтрымкай у рэалізацыі салезіянскай харызмы.

Падзяліцца: