Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіяне арганізавалі вясновыя «Канікулы з Богам» для школьнікаў у мінскім араторыі

Салезіяне арганізавалі вясновыя «Канікулы з Богам» для школьнікаў у мінскім араторыі

У мінскім араторыі імя святога Яна Боско, пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля з 27 па 31 сакавіка праходзілі вясновыя канікулы для дзяцей на тэму “На двары ўсе гуляем, разам Бога праслаўляем”. 

Асаблівым момантам гэтага адпачынку былі цікавыя сведчанні людзей на розныя тэмы: сяброўства, музыка, тэатр, спорт і гульня — тое, што можна знайсці ў любым двары. Больш за 40 дзяцей разважала над тым, як стаць сябрамі, як не баяцца раскрываць свае таленты, як быць сапраўднымі, ідучы да мэты, выхоўваючы ў сабе дысцыпліну, як не стаць залежнымі. Таксама кожнае дзіця старалася засяродзіцца над тым, што яму даў двор.

Варта адзначыць, што напрыканцы кожнага дня дзеці атрымлівалі розныя хатнія заданні. А ў апошні дзень аніматары падрыхтавалі для ўсіх вельмі цікавыя гульні.

Падзяліцца: