Галоўная Дзейнасць Навіны Салезіанская сям’я ў Смаргоні адзначыла ўрачыстасць Св. Яна Боско

Салезіанская сям’я ў Смаргоні адзначыла ўрачыстасць Св. Яна Боско

 Урачыстасць распачалася са Святой Імшы, падчас якой, кс. Павел Шчарбіцкі SDB падкрэсліў наколькі важнай для салезіянскай сям’і з’яўляецца еднасць і салезіанскі дух якім палаў святы Ян Боско. "Калі вы мяне калі небудзь любілі, працягвайце любіць...", казаў святы, менавіта аб гэтай нястомнай любові прыпомніў нам святар. Таксама падчас гэтай Святой Імшы салезіане-супрацоўнікі аднавілі свае абяцанні, і выказалі сваё жаданне дапамагаць маладым душам прыходзіць да Бога.

Пасля ўрачыстай Святой Імшы ўсе прысутныя парафіяне, святары і моладзь былі запрошаны ў Араторый на працяг вечара, які праходзіў пад дэвізам: "Успаміны аб араторыях". Святочны настрой і сямейны дух панавалі ў зале. Усіх гасцей сустрэў ксёндз Боско і сучасны хлопчык, які меў магчымасць трапіцьу часы святога. Героі ўспаміналі і дзяліліся, як і ў які спосаб жыве Араторый.

Пры дапамозе салезіян-супрацоўнікаў, аніматараў, кандыдатаў, памочнікаў, моладзі і Савіо-клуба, героі прадставілі цікавыя гульні, забаўны тэатр і таксама прыгожыя танцы. Нашыя героі вучылі гледачоў: што можна "Рабіць ўсё, толькі не грашыць"; як важна "Падзяліцца сваімі талентамі "; памятай, што "Д'ябл баіцца радасных людзей"! Таксама адбыліся вынікі спартыўнага турніру святога Яна Боско і конкурсу лепкі BoscoArt-Лепка. Перпаможцы атрымалі цудоўныя прызы.

Нечаканым  для ўсіх быў сюрпрыз - слоўка на дабранач у выглядзе сцэнкі, ад нашых паважаных ксяндзоў і сясцёр. Сцэнка апавядала аб тым, што ў кожнага чалавека сваё жыццё якое ён атрымаў у дар, і як казаў кс. Алег Жураўскі SDB дырэктар салезіанскай супольнасці, ад кожнага асабіста залежыць, як ён размалюе сваю дарогу жыцця. Пасля кс. Алег паблагаславіў усіх прысутных і салодкія пачастункі якія дапоўнілі гэты цеплы вечар.

Ксёндз Боска з'яўляецца адным з тых святых, якія назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю Касцёла і свету. Ён стаў вядомым як бліскучы педагог, "Айцец і настаўнік" моладзі, пісьменнік і журналіст, заснавальнік некалькіх законных супольнасцяў. Ён з’яўляецца стваральнікам стылю выхавання, які называецца папераджальная або прэвентыўная сістэма.

Падзяліцца: