Галоўная Дзейнасць Навіны Сакрамэнт Канфірмацыі ў Мінску

Сакрамэнт Канфірмацыі ў Мінску

Канфірмацыя – гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы ўмацоўвае хрысціяніна, каб ён мужна вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле яе.

Як добры прыклад сапраўднага хрысціяніна, ва ўрачыстай гаміліі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіў асобу святога Яна Хрысціцеля, заахвочваючы ўсіх бежмаванцаў наследаваць Яго.

Напрыканцы Святой Імшы ўсе, хто атрымаў Сакрамэнт канфірмацыі, выказалі свае словы падзякі шаноўнаму і каханаму Арцыпастыру, за ўдзелены сакрамэнт, за супольна перажытую Эўхарыстыю, за малітву ў іх інтэнцыі і за гамілію. Таксама свае словы падзякі бежмаванцы выказалі ксяндзу-пробашчу Аляксандру Мятліцкаму SDB, кс. Івану Огару SDB, кс. Віктару Гайдукевічу SDB, кс.Казіміру Шыдэлка SDB, с.Тэрэсе Сольнічэк FMA, с.Вераніцэ Огар FMA і с.Люцыі Бальцэвіч FMA, якія ахвярна на працягу доўгага часу рыхтавалі іх да гэтага цудоўнага сакрамэнту. Затым адбыліся цёплыя віншаванні з юбілеямі святарскіх пасведчанняў і супольны фотаздымак.

Падзяліцца: