Галоўная Дзейнасць Навіны Распачаўся другі дзень СДМ

Распачаўся другі дзень СДМ

Распачынаем другі дзень #sdm_by2018 са святой Імшы пад кіраўніцтвам кс. Віктара Гайдукевіча SDB. Адпачнуўшыя ўдзельнікі сабраліся разам, каб аднавіць сілы на сустрэчы з Богам. Сёння іх чакае насычаны дзень з цікавымі воркшопамі і выхадам у горад.

Сучасны свет імклівы і моладзь жадае атрымаць ўсё адразу. Звяртаючыся з просьбай да Бога, мы чакаем адразу адказ на нашу праблему. У гаміліі кс. дэлегат разважаў над шуканнем Бога, над тым, з якімі матывацыямі мы Яго шукаем. Хрыстус не дае нам тое, што мы просім, але тое, чаго мы патрабуем. Бо лепей ведае, што нам на самой справе неабходна.

Падзяліцца: