31 мая сем’і з супольнасці Family meet, якая дзейнічая пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, здзейсніла пілігрымку-сплаў па рацэ Вілія ў в. Дубок.
У Дубку знаходзіцца драўляны знакаміты касцёл і Марыйная Кальварыя. У касцёле ўшаноўваецца абраз Маці Божай Курганскай, Нястомнай Дапамогі.
У Дубок складана даехаць, але даплыць можна без перашкодаў. Таму ўдзельнікі супольнасці Family meet разам са сваім душпастырам кс. Артурам Ляшнеўскім SDB здзейснілі гэтае воднае падарожжа на байдарках.
У касцёле кс. Артур цэлебраваў св. Эўхарыстыю, падчас якой ў гаміліі прыблізіў удзельнікам постаць Багародзіцы - пакорнай слугі Пана.