Галоўная Дзейнасць Навіны Прыміцыйная св. Імша новапрэзбітара Алега Яновіча адбылася ў Дзятлава

Прыміцыйная св. Імша новапрэзбітара Алега Яновіча адбылася ў Дзятлава

У гэты ўрачысты дзень дзялаўская святыня сабрала ўсіх жадаючых, каб раздзяліць са святаром радасць гэтай вялікай падзеі. Разам з новапрэзбітэрам на літургіі маліліся святары з Астравецкага дэканату. Святую Імшу кс. Алег Яновіч ахвяраваў у інтэнцыі ўсіх вернікаў. Эўхарыстыя прайшла ў добразычлівай атмасферы.

Словы віншавання да святара скіравалі пробашч парафіі Здзіслаў Пікула SDB, дзеці і моладзь араторыя імя блл. мучанікаў з Познані, а таксама  дарослыя з дзятлаўскай парафіі.

На заканчэнне літургіі новапрэзбітар усклаў рукі на галовы святароў і ўсіх прысутных вернікаў, удзяляючы прыміцыйнае благаслаўленне.

Шмат дзён, цяпер ужо, святарскага жыцця чакае наперадзе новага прэзбітара. Жадаем ксяндзу Алегу - Божага благаслаўлення на кожны дзень святарскай паслугі.

 

Падзяліцца: