На працягу трох дзён групы дзяцей і падлеткаў з дапамогай аніматараў, кс. Алега Каралёва SDB, с. Ірыны Барцэвіч FMA і с. Люцыі Бальцэвіч FMA разважалі над Пасхай, адкрывалі важнасць Вялікадня, а таксама разам рыхтаваліся да галоўнага свята хрысціянаў. Праз працу па групах, гульні, майстар-класы, малітву і сумесныя вечары аніматары дапамагалі ўдзельнікам вакацый фарміраваць у сабе якасці добрага хрысціяніна і добрасумленнага грамадзяніна.
Дзеці і падлеткі таксама мелі магчымасць памаліцца і паразважаць пра тамніцу Вялікага Трыдуума, каб яшчэ больш зразумець і адкрыць для сябе сутнасць Пасхі.
У араторыі на канікулах было шмат маладых і прыгожых сэрцаў, якія прагнулі з карысцю правесці свой час, падрыхтаваць сэрца да святаў і праз гэта наблізіцца да Бога.