Галоўная Дзейнасць Навіны Прадстаўніца Беларусі Дар’я Мароз заняла другое месца на 7 Міжнародным форуме мастацтваў Eurojurmala

Прадстаўніца Беларусі Дар’я Мароз заняла другое месца на 7 Міжнародным форуме мастацтваў Eurojurmala

У якасці ўдзельніка ад Моладзевага цэнтра культуры і творчасці імя святога Францішка Сальскага на сцэне знакамітай канцэртнай залы Дзінтары ( Dzintaru koncertzale) выступіла Дар'я Мароз. У выніку Дар’я заняла ганаровае другое месца ў намінацыі “Эстраднае фартэпіяна” (педагог Юлія Хмялеўская).

 Варта адзначыць, што форум карыстаецца вялікай папулярнасцю. Штогод у ім прымаюць удзел больш за тысячу выканаўцаў з Латвіі, Эстоніі, Літвы, Расіі, Беларусі, Украіны, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Малдовы, Польшчы, Германіі, Іспаніі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і інш.

Гасцямі форуму і членамі журы былі такія зоркі, як Тэа (Беларусь), Любаша (Расія), Igo (Латвія), Olga Pirags (Латвія), Samanta Tina (Латвія), Carlo Cori (Італія), Roberto Meloni (Італія), Anne Veski (Эстонія), Markus Riva (Латвія) і многія іншыя.

Падзяліцца: