Цэнтральным пунктам падарожжа была Святая Імша каля цудадзейнага абраза Маці Божай Вострабрамскай. Падчас казання кс. Аляксандр Мятліцкі SDB успомніў пра гісторыю гэта цудоўнага Абраза. Як імкнуліся нашы прадзеды аддаць у матчыны рукі Марыі свае жыццё, таксама і мы павінны імкнуцца нават за шмат кіламетраў узносіць Хвалу нашай Умілаванай Маці Марыі і прасіць у Яе дапамогі. Святар прыпомніў пра прыгажэйшую просьбу Марыі, накіраваную да кожнага: "Зрабіце ўсё, што скажа вам мой Умілаваныя Сын".
Падсілкаваныя Эўхарыстыяй і супольнай малітвай, усе разам накіраваліся на наступны пункт праграмы - экскурсію, дзе дазнаваліся пра прыгожую і цікавую гісторыю горада. Разам наведалі шмат святынь і асаблівым пунктам праграмы таксама быў Вяночак, які маліліся разам у капліцы Божай Міласэрнасці.
Пасля цікавай экскурсіі быў дадзены вольны час, калі жадаючыя маглі яшчэ самі прайсці па вуліцах горада, асабіста памаліцца і проста адпачыць. І напрыканцы насычанага дня і адначасова адпачынку усе накіраваліся дадому з надзеяй, што зерне, пасаджанае падчас пілігрымкі, абавязкова спашле свае плады.