“Савіо-клуб” распачаў сваю дзейнасць у мінскім араторыі ў 2016 годзе. За гэты час колькасць удзельнікаў клуба павялічылася да 40 чалавек. Некаторыя з выпускнікоў сталі памочнікамі аніматараў.
У гэтым годзе клуб развітаўся з дзесяццю выпускнікамі, якія падчас святой Імшы атрымалі дыпломы ўдзельніка “Савіо-клуба”. Таксама прысутныя радасна прывіталі шэсць хлопцаў і дзяўчат, якія далучыліся да клуба.
Удзельнікі прыйшлі на сустрэчу са сваімі бацькамі. Падлеткаў і іх бацькоў сустракалі кс. Алег Каралёў SDB, с. Юлія Клевец FMA і аніматары “Савіо-клуба”. Шмат цікавага чакала ўдзельнікаў і гасцей: і сумесная малітва, і спевы, і конкурсы, і прэзентацыя, у якой асвятлялася дзейнасць клуба і мінулыя сустрэчы, і салодкі пачастунак, і гутарка з бацькамі.
Гэта сустрэча дала добры старт для далейшай плённай сумеснай дзейнасці дзяцей, духавенства, аніматараў і бацькоў па дарозе да святасці разам са святым Дамінікам Савіо.