Галоўная Дзейнасць Навіны Пасланне Генеральнага Настаяцеля на студзень

Пасланне Генеральнага Настаяцеля на студзень

    ПАСЛАННЕ ГЕНЕРАЛЬНАГА НАСТАЯЦЕЛЯ

    дона Фабіо Аттарда

 

                    ВЫКЛІК ДЛЯ НАШАЙ ЧАЛАВЕЧНАСЦІ

   Багацце, якое пагражае зрабіць нас сляпымі і глухімі

  Прыпавесць аб багатым чалавеку і Лазары, якая прыведзена ў Евангеллі ад Лукі 16, 19 – 31, ёсць не толькі гісторыяй аб справядлівым падзяленні матэрыяльнага багацця. Гэта гісторыя, якая пранікае аж да ядра людскога існасвання і ставіць перад намі трывожнае пытанне: хто кім насамрэч валодае? Багаты валодае сваім багаццем, ці багацце валодае ім і ператварае яго ў свайго нявольніка?

   Такая змена перспектывы адкрывае прастору да глыбокага разважання. Мужчына з прыпавесці не быў асуджаны за крадзеж альбо злоўжыванне, але за тое, што стаўся сляпым і глухім. Яго трагедыя знаходзіцца не ў тым, што ён штосьці меў, але ў тым, што не бачыў і не чуў. Ён жыў у свеце, абмежаваным выключна памерамі ягонага дому, ягонай маёмасці і непасрэдна ягонага дабрабыту. Каля ягонай брамы ляжаў Лазар, пакрыты язвамі, якія прыходзілі лізаць сабакі, але гэты жабрак стаўся нябачным, а яго ціхі плач нечутным.

    Экзестанцыйнае багацце

Калі кажам аб багацці, адразу ўяўляем грошы, матэрыяльныя каштоўнасці і эканамічны поспех. Існуе аднак больш якаснае і значнае багацце - багацце экзестанцыйнае. Гэта багацце тых, хто пачувае сябе добра, хто знайшоў сваю ўласную прастору камфорту, тых, хто жыве ў асяроддзі пазітыўных адносін, з заспакаюваючымі ўражаннямі і перакананнямі. Гэта багацце функцыянуючай грамады, суполкі, дзе чалавек адчувае сябе прынятым, багаце асяродку, дзе ўсё ідзе добра.

  Такое экзестанцыйнае багацце з’яўляецца дарам - у гэтым не можа быць сумніваў. Слушна карыстацца ім, святкаваць і ўсведамляць сабе прыгажосць таго, што перажываем. Але менавіта тут хаваецца тое найверагоднейшае і найнебяспечнейшае: мы можам замкнуцца ў гэтай прасторы і трансфармуем яе ў залатую клетку, аддзеленую ад сапраўднай рэчаіснасці.

  Так жыў багаты чалавек з прыпавесці. Яму анічога не бракавала, але ў той самы час яму не хапала ўсяго. Яму не хапала здольнасці бачыць далей сябе самога, успрымаць іншых. Ён не мог дазволіць, каб яго дакранулася рэальнасць, якая грукае ў ягоную браму. Яго багацце сталася нябачнай вязніцай з кратамі. І гэта вязніца была створана ягонымі звычкамі, раўнадушшам і скіраванасцю на сябе.

     Слепата і глухата камфорту

  “Зона камфорту” з’яўляецца адным з найнебяспечнейшых паняццяў сучаснага часу. Яна стварае ілюзію, што дабрабыт - гэта права, якое трэба захоўваць, а не дар, якім трэба дзяліцца. Яна пераконвае нас у тым, што захаваць сваю раўнавагу для нас важней, чым адкрыць сябе на плач іншых. Яна шэпча нам, што мы ўжо зрабілі дастаткова, што ўжо, наканец, можам адпачыць і што іншыя праблемы нас напрамкі не тычацца.

  Слепата таго багатага чалавека была не фізічнай, а духоўнай. Ён бачыў свой палац, сваё адзенне, свой шыкоўна накрыты стол. Але не бачыў Лазара. Не з-за таго, што Лазар быў схаваны, але з-за таго, што багаты развіў у сабе тую спецыфічную форму слепаты, якая фільтруе рэальнасць і прапускае толькі тое, што падцвярджае яго ўласнае бачанне свету.

  А яшчэ там была глухата. Тэкст адкрывае нам гэтую наступную памылку, калі мужчына, што ўжо знаходзіцца па-за нашым светам, моліць Абрагама, каб той паслаў каго з мёртвых, каго б пачулі ягоныя браты. Але менавіта ён перад гэтым сам не слухаў! Ён быў глухі да ціхага крыку беднасці, да пакутаў, якія не крычаць, але перажываюцца, якія не турбуюць, але існуюць, якія не жаляцца, але чакаюць.

                Унутраннае прыслухоўванне, як неабходная ўмова

                                   знешняга слыху 

  Як пераадолець гэты падвоены параліч слепаты і глухаты. Адказ нельга знайсці ў простым намаганні волі, альбо ў нейкай праграме сацыяльнай дзейнасці. Адказ знаходзіцца ў глыбокім ператварэнні: мы не можам убачыць Хрыста ў бедных, калі не бачым Яго ў сабе. Мы не можам пачуць крыку патрабуючых, калі мы не настроены на Божы голас у нашым сэрцы.

  Вялікія сведкі дабрачыннай ласкі, ад дона Боско да Маці Тэрэзы з Калькуты, пачыналі не з сацыялагічнага аналізу беднасці, а з містычнага вопыту Божай любові. Іх здольнасць бачыць, чуць і рэагаваць на знешні свет нарадзіліся з інтэнсіўнага ўнутранага жыцця, з сузірання, якое не было ўцёкам ад свету, але падрыхтоўкай да сустрэчы з ім.

  Гэта парадокс: чым глыбей мы ныраем у сваё сэрца, каб распазнаць у ім Божую ласку, тым болей знаходзім здольнасцяў выйсці па-за сябе і сустрэцца з іншымі. Духоўнае жыццё з’яўляецца не нарцысычным адыходам у сябе, а трэнінгам, патрэбным для развіцця чуллівасці, якая дае нам магчымасць успрымаць Хрыста ўсюды, дзе б Ён не праяўляўся.

                                    Місія, як падзяленне багацця

  Што ні чалавек, то місія. Гэтае сцвярджэнне не азначае, што мы ўсе павінныя стаць няспыннымі актывістамі і ўдзельнічаць у грандыёзных праектах. Хутчэй, гэта азначае, што багацце, якое мы атрымалі - матэрыяльнае, культурнае, духоўнае, экзістанцыйнае - не з’яўляецца выключна нашай уласнасцю, але дарам, вызначаным, каб дзейнічаць.

  Той, хто любіць, той дзейнічае, выходзіць па-за межы сябе, дазваляе прыцягнуць сябе і прыцягвае сам. Любоў па сваёй прыродзе дынамічная: яе немагчыма назбіраць, закансэрваваць і заперці ў нейкай “зоне камфорту”. Альбо мы ёй дзелімся, альбо страчваем. Альбо дазваляем ёй дзейнічаць, альбо яна сапсуецца.

  Такім чынам задача не ў тым, каб адмовіцца ад экзістанцыйнага багацця, але ў тым, каб валодаць ім у іншы спосаб: не як раўнівыя ўласнікі, а як шчодрыя кіраўнікі, не як канечныя адрасаты, а як трансляцыйныя каналы, не як пункт прызначэння, а як стартавая кропка для пошуку новых шляхоў ім падзяліцца.

                       Крэатыўная меншасць і прыкметы надзеі

  У свеце, які характэрызуецца ўзрастаючымі неравенствам і структурнай абыякавасцю, тыя, хто вырашаюць не быць сляпымі і глухімі непазбежна стануць меншасцю. Але гэта, аднак, творчая меншасць, здольная запаліць святло надзеі, хоць і невялікае, але заразлівае.

  Надзея - гэта не прастадушны аптымізм і не пасіўная пакорлівасць. Надзея - гэта асоба: Хрыстус, які нас няспынна кліча праз пасрэдніцтва кожнага Лазара, які ляжыць каля брамы нашай рэчаіснасці. Распазнаць яго там, у знявечаным твары жабрака, у ціхім плачы выкрэсленага, у ігнараванні пакут зраненых - адзіны спосаб не стаць нявольнікамі нашага багацця і не быць паглынутымі нашым уласным дабрабытам.

  Прыпавесць ставіць перад намі тэрміновы выклік: адкрыць свае вочы і вушы да рэальнасці, якая нас атачае. Сёння, цяпер, пакуль яшчэ не позна. Бо, з другога боку, заўтра ўжо будзе бескарысна шкадаваць, што мы не бычылі і не чулі.

 

(паводле Il Bollettino Salesiano, студзень 2026)

Пераклад Аляксандр Дзёўкш ASSCC

Падзяліцца: