Галоўная Дзейнасць Навіны Парафіяльны фэст адзначылі ў Смаргоні

Парафіяльны фэст адзначылі ў Смаргоні

29 верасня парафія Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні перажывае галоўную патранальную ўрачыстасць свайго касцёла. Кожны год з нагоды ўспаміну ў парафіі ладзяцца адмысловыя набажэнствы.

У гэтым годзе вернікаў падчас свята духоўна суправаджаў біскуп Андрэй Зноска, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі.Таксама на ўрачыстасці прысутнічалі святары са смаргонскага, вілейскага і маладзечанскага дэканатаў. Не абмінулі сваёй увагай свята і прадастаўінікі мясцовай дзяржаўнай улады.

Парафіяне рыхтаваліся да ўрачыстаці праз удзел у адмысловай навэнне, а таксама падчас чування пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце, якое доўжылася 40 гадзін. Парафіяне змянялі варту падчас набажэнства, падкрэсліваючы еднасць у Хрысце.

Фэст распачаўся благаслаўленнем новага велічнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, які намаляваў мастак Вячаслаў Аўгусціновіч. Ахвяравалі парафіі яго бацькі, чые дзеці прынялі сёлета Першую Святую Камунію.

Падчас гаміліі біскуп Андрэй разважаў з вернікамі над імёнамі трох Арханёлаў: Міхала, Рафала і Габрыэля. Іерарх раскрыў значэнне і сімволіку гэтых святых імёнаў і запрасіў вернікаў зрабіць выснову, у якім з іх Бог з’яўляецца асабіста кожнаму?

Пасля св. Імшы парафіяне і госці фэсту традыцыйна прайшліся Эўхарыстычнай працэсіяй вуліцамі роднага горада, праслаўляючы Бога за св. Міхала Арханёла, свайго апекуна.

Пасля завяршэння літургічнай часткі ўсіх вернікаў чакаў пікнік.

Падзяліцца: