З сумам паведамляем, што сёння адышоў у вечнасць бацька біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB Гендрых Яшэўскі.
Заклікаем усіх да малітвы за памерлага Генрыха, да малітвы аб дары вечнага жыцця для яго, таксама атуляем малітоўнай падтрымкай усіх родных і блізкіх.
Пахаванне спачылага адбудзецца 13 сакавіка ў 13.00 у касцёле св. Міхала Арханёла ў Ашмянах (вул. Гальшанская, 1).