Галоўная Дзейнасць Навіны «Пакліканыя да айцоўства» — сустрэча аб салезіянскім пакліканні для хлопцаў «ProVocatio» прайшла ў Мінску

«Пакліканыя да айцоўства» — сустрэча аб салезіянскім пакліканні для хлопцаў «ProVocatio» прайшла ў Мінску

Арганізатары прысвяцілі сустрэчу разважанню пра сапраўднае айцоўства, якога так не хапае ў сённяшнім свеце. «Пакліканыя да айцоўства» — менавіта гэтыя словы сталі дэвізам і тэмай сустрэчы. Салезіяне падрыхтавалі дзве канференцыі. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB звярнуў увагу маладых людзей на неабходнасць блізкасці айца ў сям’і, а ксёндз Іван Огар SDB прадставіў канкрэтны прыклад рэалізацыі айцоўства ў асобе ксяндза Боско.

Таксама быў час на супольную малітву, гульні, размовы і актыўны адпачынак.

Наступныя сустрэчы «ProVocatio» на тэму паклікання для хлопцаў запланаваныя на:

  • 11-12 лютага 2017 года
  • 29-30 красавіка 2017 года

На «ProVocatio» запрошаны хлопцы, якія задумваюцца аб святарскім альбо манаскім пакліканні, асабліва салезіянскім. Узрост удзельнікаў ад 14 гадоў.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да адказнага за прэнавіцыят Рэлігійнай Каталіцкай Місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» ў Беларусі кс. Паўла Шчарбіцкага SDB па тэлефоне: +375 29 3897669

Падзяліцца: