Галоўная Дзейнасць Навіны “Пакінулі ўсё і пайшлі за Ім!”: 25 гадоў манаскіх абяцанняў адзначылі сёстры салезіянкі с. Ірына Барцэвіч і с. Люцыя Бальцэвіч

“Пакінулі ўсё і пайшлі за Ім!”: 25 гадоў манаскіх абяцанняў адзначылі сёстры салезіянкі с. Ірына Барцэвіч і с. Люцыя Бальцэвіч

Для ўсіх прысутных гэты дзень быў таксама магчымасцю задумацца над сваімі абяцаннямі, дадзенымі Богу падчас розных сакрамэнтаў, і яшчэ раз аднавіць гатоўнасць выканання гэтых абяцанняў з верай і любоўю.

Святочную Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У гаміліі іерарх зазначыў, што важна не баяцца адказаць на Божы заклік выплыць на глыбіню, як зрабілі юбіляркі. Біскуп Юрый падкрэсліў, што вельмі важна давяраць Богу: “Сёння таксама Бог кліча, але моладзь баіцца зрабіць першы крок, як гэта зрабілі дзве маладыя дзяўчыны Люцыя і Ірына шмат год таму. І сёння мы дзякуем за іх пакліканне і маем радасць з таго, што яны шчаслівыя сёстры салезіянкі”.

Важным момантам Імшы быў акт аднаўлення манаскіх абяцанняў, падчас якога былі прамоўлены словы: “Божа, Ойча, Ты асвяціў мяне праз хрост і цяпер моцай Твайго Духа клічаш мяне бліжэй ісці за Езусам Хрыстом, каб яшчэ глыбей удзельнічаць у Яго збаўчай місіі ў Касцёле…”. Пасля сёстры з рук біскупа атрымалі запаленую свечку, знак святла Хрыста і знак вернага чування, кажучы: “Няхай твая лямпа гарыць заўсёды, на чыстым падсвечніку, ад вечара да раніцы, перад Панам, у вечнай падзяцы” (пар. Ляв 24, 3-4).

Падзяліцца: