Галоўная Дзейнасць Навіны Па шляхам св. Яна Паўла ІІ

Па шляхам св. Яна Паўла ІІ

Падняўшыся на шчыт гары Скшычнэ, вандроўнікі назіралі прыгажоць пейзажу і мелі магчымасць адчуваць сябе як у небе, дзе адчувалася блізкасць прысутнасці Божай. Наступным мейсцам вандроўкі стаў прыгожы Кракаў. Тут дзеці і дарослыя наведалі недаўна пабудаваны санктуарый Яна Паўла ІІ, маліліся каля рэліквій св. Фаустыны Кавальскай, захапляліся прыгожым каралеўскім замкам. Абавязковым месцам вандроўкі былі Вадавіцы – месца, дзе нарадзіўся Ян Павел ІІ. Пасля вандроўнікі наведалі яшчэ Маці Божую ў Чэнстахове, Санктуарый Маці Божай Балеснай у Свентай Водзе і мелі магчымасць памаліцца ў касцёле ў Сакулке, дзе знаходзіцца кропля Крыві Пана Езуса з Эўхарыстычнага цуду, які адбыўся там ў 2008 годзе.

Маршрут вандроўкі, які падрыхтавалі кс. Станіслаў і с. Вераніка вельмі спадабаўся усім удзельнікам пілігрымкі. Усе спатканні адбываліся ў духу вялікай радасці і маем надзею, што ўзбагацілі ўсіх вандроўнікаў духоўна. Назіраючы прыгажосць розных месцаў Польшчы, была магчымасць затрымацца ў цішыні і скіраваць малітву да Бога с падзякай за тое, што Ён стварыў для нас і праз розныя цуды адкрывае для нас Сваю Міласэрную любоў.

Падзяліцца: