Галоўная Дзейнасць Навіны Новапрынятыя міністранты са Смаргоні здзейснілі пілігрымку падзякі ў Навагрудак

Новапрынятыя міністранты са Смаргоні здзейснілі пілігрымку падзякі ў Навагрудак

Падчас пілігрымкі ўдзельнікі наведалі месца растрэлу сясцёр назарэтанак ля Навагрудка. Там міністранты даведаліся пра трагічныя падзеі 1943 года і пра гераічную ахвяру бл. Марыі Стэлы і яе паплечніц у мучаніцтве. Пасля хлопцы мелі магчымасць наведаць навагрудскі касцёл св. Міхала Арханёла, дом Адама Міцкевіча і мясцовы замак.

Таксама пілігрымы наведалі навагрудскі фарны касцёл Перамянення Пана, дзе спачываюць парэшткі благаслаўлёных сясцёр. Ля галоўнага алтара кс. Артур разам з сабранымі цэлебраваў Эўхарыстыю падзякі. Падчас гаміліі святар звярнуў увагу на тое, што на ўзор благаслаўлёных мучаніц мы як веруючыя каталікі павінны быць менш эгаістычнымі, гэта значыць цікавіцца толькі сваімі патрэбамі і праблемамі. "Хрысціянства – гэта жыццё, звернутае на бліжняга, дабро якога патрабуе часамі нават ахвяры мучаніцтва", – працягваў кс. Артур.

Пасля Эўхарыстыі пілігрымы азнаёміліся з гісторыяй санктуарыя і здзейснілі візіт у кляштар сясцёр назарэтанак, дзе сёстры паказалі міністрантам гістарычную выставу кляштара і правалі майстар-клас па выпяканню камунікантаў.

На абратнай дарозе ўдзельнікі наведалі гальшанскі замак Сапегаў і мясцовы касцёл св. Яна Хрысціцеля, дзе ля абраза Маці Божай Балеснай ахвяравалі сваё жыццё Марыі.

Падзяліцца: