Святочная праграма распачалася урачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Алег Каралёў SDB. Падчас казання ксёндз Алег параўноўваў якасці Нябеснага Уладара і зямных цароў і нагадаў, што мы з'яўляемся дзецьмі Караля.
Працяг свята адбыўся ў араторыі, дзе для ўсіх парафіянаў была падрыхтавана святочная праграма, а таксама арганізаваны канцэрт групы "Боскобэнд".
Напрыканцы свята ў выглядзе сцэнкі было прадстаўлена слоўка, мэтай якога было данесці да прысутных вернікаў, што кожны з нас непаўторны і асаблівы для Бога.