Музычнае спаборніцтва праходзіла паміж камандай хлопчыкаў і камандай дзяўчынак, якія, атрымліваючы перамогу ў заданнях, размяшчалі атрыманыя ноты на сваім “нотным стане”.
Каманда хлопцаў вельмі добра праявіла сябе, калі адгадвалі загадкі пра музычныя інструменты і калі хутка распазнавалі песню па пачутай мелодыі. А вось дзяўчаты паказалі сябе як добрыя знатакі спеваў на розных мовах: па-сабачы або як каты.
У тыя моманты, калі заданне было ўдзельнікам не па сілам, да сталоў з радасцю далучаліся іх бацькі ці бабулі, якія дапамагалі сваім дзецям і ўнукам зарабляць неабходныя балы. У стараннай барацьбе ўсё ж такі перамагла каманда дзяўчат.
Пасля падвядзення вынікаў усе прысутныя злучыліся разам у малітве, дзякуючы Богу і арганізатарам за магчымасць быць разам і весела правесці гэты час.