Галоўная Дзейнасць Навіны Музычны гурт "Боско-бэнд" завітаў у Бараўляны

Музычны гурт "Боско-бэнд" завітаў у Бараўляны

7 лютага 2016 года ў салезіанскую парафію Маці Божай Успамогі Хрысціянаў і ў Араторый св. Дамініка Савіо ў а/г Бараўляны завітаў музычны гурт "Боско-бэнд".

Гэты гурт паходзіць з парафіі святога Яна Хрысціцеля ў горадзе Мінску. Складаецца гурт з дзетак і моладзі, якія, натхнёныя харызмай святога ксяндза Боско, імкнуцца падзяліцца сапраўднай радасцю, добрым настроем і сваёю любоўю да Хрыста.

Падчас канцэрту прагучала шмат спеваў. Некаторыя з іх былі прысвечаны адной з найважнейшых і найдаражэйшых асоб у жыцці кожнага чалавека – маці. Маці не стоміцца несці на руках сваё дзіця, калі ёй трэба выратаваць яго ад небяспекі, бо сапраўдная любоў палягчае цяжар ношы.

Кожанага прысутнага чакалі музычныя сюрпрызы ў выкананні Стаса і Даніэля Лазаравых, які праз гранне на саксафоне і акардыёне, падзяліліся сваім імкненнем да харызмы св. Яна Боско.

Падчас канцэрту прагучала некалькі музычных кампазіцый, якія распавядалі пра жыццё салезіянскіх святых: святой Марыі Дамінікі Мадзарэлло і святога Яна Боско.

Заключны спеў быў вельмі чароўны і па-адметнаму зімовы, і праз яго ўдзельнікі гурта, як і праз увесь канцэрт, пажадалі прыстуным добрага настрою, а таксама, каб Езус абуджаў у кожнага асалоду імкнуцца да неба, да святасці.

Няхай Езус Хрыстус для кожнага будзе прыкладам, падтрымкай, крыніцай міласэрнасці і любові. Менавіта праз спеў дзеці і моладзь з Мінску мелі магчымасць адудзячыць і праславіць Хрыста.

Салезіянка супрацоўніца Вольга Красільшчыкава

Падзяліцца: